Прэзідэнт Беларусі прыняў даверчыя граматы паслоў і кіраўніка прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза

12 сентября 2019

Даверчыя граматы паслоў 12-ці краін і кіраўніка прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі прыняў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці.

Сярод прадстаўнікоў дыпмісій - наш найбліжэйшы саюзнік -  Расія, паслы постсавецкіх рэспублік, Еўрасаюза, Цэнтральнай Амерыкі і Афрыкі. Старт іх місіі супадае з важнай палітычнай падзеяй у краіне - парламенцкімі выбарамі. Як і падчас электаральнай кампаніі, так і ў супрацоўніцтве з любым з краін,  робячы выбар,  бяром курс на будаўніцтва суверэннай дзяржавы і прымнажэнне нашых дасягненняў.  Беларусь нацэленая на адкрыты  і даверны дыялог з усімі партнёрамі.

Нягледзячы на тое, што гэта афіцыйная акрэдытацыя дыпламатаў, некаторыя з іх прыбылі  ў Беларусь яшчэ некалькі месяцаў назад і ўжо паспелі адаптавацца - сустрэць Дзень Незалежнасці, пабываць на ІІ Еўрапейскіх гульнях і гістарычным матчы Еўропа - ЗША. Уражанні аб краіне ўжо ёсць. Дэталі цырымоніі - у нашых наступных выпусках.