Адкрыць помнік разам беларускага лідара на мінулым тыдні запрасіў расійскі калега Уладзімір Пуцін. Мемарыял прысвечаны памяці савецкіх салдат, якія загінулі ў баях пада Ржэвам у 40-х гадах мінулага стагоддзя. На мармуровай пліце ля кургана радкі з верша Твардоўскага "Я убит подо Ржевом". Кіраўнікі дзяржаў пагутарылі з ветэранамі Вялікай Айчыннай, усклалі кветкі да падножжа манумента. Памяць загінуўшых герояў ушанавалі хвілінай маўчання.
Комплекс створаны на народныя ахвяраванні па ініцыятыве ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Праект рэалізаваны ў тым ліку і пры падтрымцы Саюзнай дзяржавы. Такі мемарыял не толькі даніна памяці героям. Сёння гэта і сімвал непарушнага сяброўства паміж Беларуссю і Расіяй, месца агульнага гонару.
Комплекс створаны на народныя ахвяраванні па ініцыятыве ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Праект рэалізаваны ў тым ліку і пры падтрымцы Саюзнай дзяржавы. Такі мемарыял не толькі даніна памяці героям. Сёння гэта і сімвал непарушнага сяброўства паміж Беларуссю і Расіяй, месца агульнага гонару.
Самы вялікі ў Еўропе бронзавы помнік савецкаму салдату
Цэнтральны аб'ект комплексу - 25-метровая скульптура салдата на 10-метровым насыпным кургане. Гэта зборны вобраз абаронцы Радзімы, які ствараўся па архіўных фатаграфіях салдат, якія ваявалі пада Ржэвам. Ля падножжа бронзавая скульптура ператвараецца ў 35 белых жураўлёў. Здалёк здаецца, што помнік нібы ляціць над зямлёй на крылах птушак. 12 ветэранаў - жывых сведак баёў за Радзіму - таксама прынялі ўдзел у адкрыцці комплексу. На мармуровай пліце ля кургана - радкі з верша Твардоўскага "Я забіты пада Ржэвам". Сёння тут кветкавая гірлянда ад лідараў дзвюх дзяржаў.Недалёка ад манумента - музейна-гістарычны павільён, які распавядае аб Ржэўскай бітве. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін азнаёміліся з экспазіцыяй і пакінулі першыя запісы ў кнізе ганаровых гасцей.
Памяць жывая
"Сад памяці" - сімвалічная акцыя, якая аб'ядноўвае ўсе краіны СНД. Мэта - высадзіць 27 мільёнаў дрэў у памяць аб кожным загінуўшым у Вялікай Айчыннай.













