Прэзідэнт Беларусі прыняў сёння шэраг кадравых рашэнняў. Яны закранулі мясцовую вертыкаль

28 марта 2019

Аляксандр Ласевіч узгоднены на пасаду старшыні Лагойскага райвыканкама. Адбылося і істотнае абнаўленне вертыкалі  ў Мінску. Узгоднены Прэзідэнтам кіраўнікі адміністрацый раёнаў сталіцы. Так кіраваць Заводскім  будзе Сяргей Масляк. На пасаду кіраўніка Кастрычніцкага раёна  ўзгоднены Генадзь Любатынскі. Валерый Вараніцкі будзе працаваць на чале Партызанскага раёна, а Сяргей Шкруднеў - на чале Фрунзенскага. Звяртаючыся да прызначаных кіраўнікоў, Прэзідэнт нагадаў, што Мінск  павінен заставацца горадам,  зручным для людзей. А таксама нацэліў на захаванне дысцыпліны і парадку і ў сталіцы, і ў абласцях.

Што датычыцца  дыпламатычных кадраў, то  Андрэй Лучанок прызначаны паслом у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Па сумяшчальніцтве ён будзе прадстаўляць  інтарэсы Беларусі ў Кувейце, Бахрэйне і Саудаўскай Аравіі. На пазіцыю генеральнага дырэктара прадпрыемства "Гомсельмаш"  узгоднены Аляксандр Новікаў. Таксама Прэзідэнт узгадніў прызначэнні ў кіраўніцтве Мінтранса.