Прэзідэнт Беларусі прыняў з дакладам міністра ўнутраных спраў

13 марта 2020
Крымінагенная сітуацыя ў Беларусі дэманструе дынаміку да большай бяспекі. За мінулы год стала менш злачынстваў, уключаючы цяжкія і асабліва цяжкія.  Пры гэтым нязначна, але вырасла злачыннасць у стане алкагольнага ап'янення і крымінал у моладзевым асяроддзі, звязаны з наркаманіяй. Аб гэтым сёння далажыў Прэзідэнту міністр унутраных спраў Беларусі. Зараз сілавое ведамства праходзіць мадэрнізацыю. У прыватнасці, МУС сыходзіць ад палачна-галачной сістэмы ацэнкі вынікаў, вядзе глыбокую аналітычную працу і робіць павышаную стаўку на прафілактыку і працу ўчастковых з насельніцтвам.


Яшчэ адзін блок пытанняў - абарона беларусаў ад эпідэміі

У барацьбе з каранавірусам уладзе варта праявіць максімальную сабранасць. Асаблівая ўвага - тым, хто выязджаў у зоны ўспышкі віруса за мяжой, людзям ва ўзросце і з саслабелым імунітэтам - тым, у каго хвароба праходзіць у максімальна вострай і складанай форме. Прычын для панічных настрояў у Беларусі няма. Эфектыўна і аператыўна працуюць і медыкі, і ўлада ў цэлым - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. Але ў такі складаны для свету момант трэба берагчы людзей, не самазаспакойвацца, падрабязна тлумачыць грамадству, што лепшая абарона - гэта самаабмежаванне і асабістая адказнасць.

Як паказаў даклад міністра, асабістая адказнасць датычыцца і высокіх службовых асоб. Сын Юрыя Караева вярнуўся з Кітая за пару дзён да абвяшчэння ўспышкі віруса, а сам міністр удзельнічаў у нарадзе, на якой прысутнічаў чалавек з пацверджаным дыягназам. Лагічная рэакцыя - неадкладная праверка здароўя спецыялістамі і абмежаванне кантактаў на 2 тыдні. На шчасце, асцярогі не пацвердзіліся. І міністр, і яго сын, і ўсе ўдзельнікі нарады  здаровыя. Аб гэтым таксама было дакладзена сёння Прэзідэнту.