Прэзідэнт Беларусі прыняў з дакладам кіраўніка Мытнага камітэта

2 апреля 2020
Рабочы чацвер Кіраўніка дзяржавы працягнула сустрэча з кіраўніком Мытнага камітэта Юрыем Сянько. Аляксандр Лукашэнка ў першую чаргу пацікавіўся эканамічнай сітуацыяй на мытні: што адбываецца з транспартнымі струменямі, наколькі хутка афармляюцца тавары першай дапамогі і прадукты. Яшчэ адзін важны момант - здароўе спецыялістаў у такі няпросты сезон захворванняў. 


Транзіт тавараў праз беларускую мытню вырас на 8% 

Як адзначыў кіраўнік беларускай мытні ў сваім дакладзе Прэзідэнту,  за студзень - сакавік транзіт тавараў праз нашу мяжу вырас прыкладна на 8% - зараз гэта 400 тысяч партый грузу. Гэта калі параўноўваць з мінулым годам. Актыўна дапамагаюць нашы спецыялісты і расійскім цяжкагрузам: пры неабходнасці - без чарги. "Падставіць плячо суседу мы можам. Для гэтага на мяжы і рэсурсаў, і абсталявання хапае".

Таксама кіраўнік Мытнага камітэта дадаў: на мяжы створаныя зялёныя калідоры для таго, каб афармляць груз першай неабходнасці, які рухаецца і ў іншыя краіны.