Прэзідэнт Беларусі прыняў шэраг кадравых рашэнняў

26 октября 2016

Кіраўнік дзяржавы напярэдадні прызначыў новых кіраўнікоў дыпмісій. Паслом Беларусі ў Германіі стаў Дзяніс Сідарэнка, а дыппрадстаўніцтва ў Румыніі ўзначаліць Андрэй Грынкевіч. Пасольствы ў прыватнасці і МЗС у цэлым - не проста прадстаўляюць Мінск за мяжой, а павінны спрыяць развіццю гандлёвых адносін, нагадаў Прэзідэнт. 

Кадравыя змены закранулі і сферы адукацыі. Прэзідэнт узгадніў прызначэнне новага рэктара ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту - ім стаў Андрэй Кулажанка. А Іван Палявода прызначаны начальнікам Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. Прэзідэнт падкрэсліў, практычная дзейнасць на месцах павінна быць эфектыўнай.

І напярэдадні Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржбяспекі. Валерый Вакульчык далажыў Прэзідэнту аб рабоце ведамства, абароне эканамічных інтарэсаў краіны, пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва, у тым ліку і па лініі процідзеяння тэрарызму.