Кадравыя змены закранулі дыпламатаў, старшыняў райвыканкамаў і топ-менеджараў прадпрыемстваў

12 сентября 2019

Кіраўнік дзяржавы сёння прыняў шэраг кадравых рашэнняў. Прыкметна абнавіўся пул нашых дыпламатаў за мяжой. Так, Прэзідэнт прызначыў паслоў, якія будуць прадстаўляць  інтарэсы Беларусі ў Егіпце, Ізраілі, Эквадоры, Турцыі і Туркменістане. 

Новыя асобы  па выніках кадравага чацвярга і ў мясцовай вертыкалі. Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў прызначэнне старшыняў некаторых райвыканкамаў у Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях. 

Змены і ў топ-менеджменце прадпрыемстваў. Новыя кіраўнікі ўзгодненыя Прэзідэнтам на "Гомельшкло" і "Планар".