Прэзідэнт Беларусі прыняў шэраг кадравых рашэнняў

13 июня 2016

Новыя кіраўнікі дыпмісій, рэгіянальнай вертыкалі, а таксама папаўненне ў міністэрскім корпусе.

Гэты панядзелак прайшоў пад знакам кадравых рашэнняў Прэзідэнта Беларусі. Пасады атрымалі 28 чалавек. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка прызначыў кіраўнікоў Бярозаўскага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Дзятлаўскага, Мастоўскага, Валожынскага і Старадарожскага райвыканкамаў. Ад кіраўнікоў гэтых рэгіёнаў Аляксандр Лукашэнка чакае прынцыпова новых падыходаў для паспяховага пераадолення сучасных выклікаў.

Кіраўнік дзяржавы сёння таксама прызначыў кіраўнікоў дыпмісій. На пасадзе пасла Юрый Лазарчык адправіцца ў Іран, яго калега Андрэй Папкоў - у Карэю. Ужо экс-першы намеснік кіраўніка МЗС Аляксандр Міхневіч з гэтага часу пасол Беларусі ў Бельгіі і Люксембургу па сумяшчальніцтве, а Ігар Ляшчэня ўзначаліць пасольства Беларусі ў Славакіі. Таксама вызначаны кіраўнікі дыпмісій у В'етнаме, Камбоджы, Украіне, Бразіліі, Германіі, Эфіопіі і Угандзе. Даючы згоду на гэтыя прызначэнні, Аляксандр Лукашэнка, у першую чаргу, акцэнтаваў увагу на эканамічным складальніку - дыверсіфікацыі экспарту. Падрабязнасці кадравага дня ў Прэзідэнта - у нашым наступным выпуску.