Указам Кіраўніка дзяржавы за правалы ў кіраванні энергетычнай галіной вызвалены ад занятай пасады міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц. Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аб вызваленні ад занятых пасад першага намесніка міністра энергетыкі Эдуарда Таўпянца і гендырэктара Белэнерга Аляксея Шырмы.














