Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

29 июля 2019

Пачнём з кадравых рашэнняў Прэзідэнта. Губернатарам Гомельскай вобласці сёння прызначаны Генадзь Салавей. А Анатоль Ліневіч зараз памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці.

Таксама Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў на пасады 12 старшыняў раённых выканкамаў. У размове з кіраўнікамі раённага ўзроўню акцэнты на палітыку і эканоміку. Гарачая тэма ўборачнай кампаніі: на палях краіны - ураджай мінімум на дзевяць мільёнаў тон. Трэба якасна яго сабраць. Неўзабаве нас чакае і вялікая палітычная кампанія. Гэта таксама важны іспыт для ўлады на месцах. Галоўнае для новых кіраўнікоў - не прымаць неабдуманых рашэнняў у дачыненні да людзей.

Сёння ж Прэзідэнт узгадніў прызначэнне Дзмітрыя Корчыка генеральным дырэктарам Беларускага металургічнага завода. Старшынёй праўлення Беларускай універсальнай таварнай біржы стаў Аляксандр Асмалоўскі.