Прэзідэнт Беларусі бярэ ўдзел у II Форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях"

26 апреля 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  ў Пекіне  бярэ ўдзел  у II Форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях". Раніцай  Кіраўнік дзяржавы  прыбыў у Кітайскі нацыянальны канферэнц-цэнтр. Акрамя прысутнасці на цырымоніі адкрыцця праграма рабочага візіту Аляксандра Лукашэнкі прадугледжвае яго ўдзел у рабоце сесій нарады на вышэйшым узроўні. 

У сваім выступленні на форуме  Прэзідэнт прадставіць прапановы беларускага боку па развіцці глабальнай ініцыятывы і  паглыбленні супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы  з акцэнтам на стварэнні раўнапраўнай і празрыстай сістэмы міжнароднага гандлю. 

Чакаецца, што на палях саміту Аляксандр Лукашэнка правядзе шэраг сустрэч з замежнымі лідарамі. У другой палове дня ў Пекіне адбудзецца прыём ад імя Старшыні КНР  Сі Цзіньпіна. Удзел Кіраўніка беларускай дзяржавы ў мерапрыемствах форуму на вышэйшым узроўні запланаваны і заўтра. Да форуму прыкавана вялікая ўвага прэсы. Міжнародны медыяцэнтр падобны да вялікага інтэрнацыянальнага мурашніка. Менавіта адсюль журналісты сочаць за заявамі палітыкаў. 

На гэты час больш як 150 краін і міжнародных арганізацый падпісалі з Кітаем  пагадненні аб сумеснай рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях".