Прэзідэнт Беларусі прымае ўдзел у цырымоніі адкрыцця "Славянскага базару"

11 июля 2019

Вяртаемся ў фестывальны Віцебск, дзе ў гэтыя хвіліны праходзіць урачыстае адкрыццё "Славянскага базару". У цырымоніі прымае ўдзел і Прэзідэнт Беларусі.

У Летнім  амфітэатры - аншлаг.  Тысячы гледачоў сталі сведкамі прыгожага і штораз новага відовішча.  Але ў пачатку - шчырае прывітанне ад Кіраўніка дзяржавы.  Віцебскае свята мастацтва, дружбы і ўзаемаразумення    ўжо даўно ў шэрагу  значных сусветных культурных форумаў.  У гэтыя дні   горад жыве летнім  настроем, гучыць на самых розных мовах. У  цяперашнім свяце мастацтваў   удзельнічаюць артысты з 42  краін.  Аляксандр Лукашэнка гаварыў менавіта пра аб'яднаўчую сілу фестывалю.

Ва ўрачыстай  цырымоніі адкрыцця  свайго ўладальніка знайшла   і адна з самых знакавых узнагарод фестывалю: "Праз мастацтва - да міру  і ўзаемаразумення".  Гэтым разам  ёй адзначылі народную артыстку Украіны  Таісію Павалій. Па традыцыі  ўзнагароду асабіста ўручыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў і ўладальніцу Гран-пры міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2019". Сёлета па-за канкурэнцыяй апынулася прадстаўніца Беларусі Ксенія Галецкая. Таксама прэміямі былі адзначаны маладыя выканаўцы з Арменіі, Украіны, Малдовы, Грузіі і Расіі.