Прэзідэнт Беларусі прымае ўдзел у міжнародным байкерскім фестывалі

24 сентября 2016

Закрыццё мотасезона ад Harley Davidson: байк-фестываль у Мінску. Удзел у свяце прымае Кіраўнік дзяржавы.

Сёння ў Мінску праходзіць закрыццё мотасезона - міжнародны байкерскі фестываль Harley Davidson. Удзел у свяце прымае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Фестываль пачаўся каля мемарыяльнага комплексу "Курган Славы". Туды Кіраўнік дзяржавы разам з сынам Мікалаем прыехаў на матацыкле Harley Davidson. Прэзідэнт сустрэўся з афіцыйнымі асобамі галаўнога офіса Harley Davidson і кіраўнікамі буйных аддзяленняў кампаніі з Еўропы і краін СНД.

Затым Прэзідэнт узначаліў шматтысячную калону байкераў, і ўся працэсія накіравалася ў сталіцу да Палаца спорту. У парадзе, прысвечаным закрыццю мотасезона-2016, прымаюць удзел амаль 4 тысячы байкераў з Беларусі, Расіі, краін Балтыі і Заходняй Еўропы.

У гэтыя хвіліны на пляцоўцы ля Палаца спорту поўным ходам ідзе байкерскае свята. Яно прадоўжыцца ўвесь дзень. Акрамя парада байкераў і выступленняў запланаваны конкурсы. Не абыдзецца і без музыкі. Для гасцей мотазлёту выступяць Дзіяна Арбеніна і група Brainstorm. Прыйсці і паглядзець на HOG Rally Minsk можна будзе абсалютна бясплатна.