Прэзідэнт Беларусі возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў краін, што ўваходзяць у БРІКС

9 июля 2015

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў краін, што ўваходзяць у БРІКС, а таксама з лідарамі запрошаных дзяржаў. Ключавымі пытаннямі, акрамя, вядома ж, эканомікі, стануць сітуацыя ва Украіне і Грэцыі, а таксама барацьба з "Ісламскай дзяржавай". Кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе і шэраг двухбаковых сустрэч.