Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ

2 декабря 2020
Пасяджэнне лідараў краін - членаў Арганізацыі пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцсувязі. Падчас выступлення Аляксандр Лукашэнка дасць ацэнку стану міжнароднай бяспекі, агучыць шэраг ініцыятыў Беларусі, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці аб'яднання.
Падчас сесіі лідары краін АДКБ абмяркуюць сітуацыю ў рэгіёне і свеце ў цэлым, выкананне раней дасягнутых дамоўленасцяў і процідзеянне новым выклікам і пагрозам, а таксама ўмацаванне міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і прыярытэтныя кірункі дзейнасці.