Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ

13 октября 2016

Яна пройдзе заўтра ў Ерэване. Аляксандр Лукашэнка прадставіць пазіцыю Беларусі па прыярытэтных кірунках дзейнасці ў перыяд старшынства нашай краіны ў АДКБ.

На пасяджэнні таксама плануецца разгледзець міжнародную сітуацыю і актуальныя пытанні калектыўнай бяспекі, дадатковыя меры дзяржаў - членаў арганізацыі ў сферы процідзеяння тэрарызму, іншыя пытанні. Па выніках сесіі чакаецца падпісанне больш як 2 дзясяткаў дакументаў.