Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у саміце АДКБ у Сочы

23 сентября 2013

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у саміце АДКБ у Сочы. На сесіі Савета калектыўнай бяспекі арганізацыі разгледзяць пытанні ўмацавання ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Удзельнікі абмяркуюць праблемы бяспекі ў зоне адказнасці арганізацыі, у тым ліку сітуацыю на таджыкска-афганскай мяжы.
Асобны пункт - развіццё ваеннага супрацоўніцтва да 20 года. У парадак дня саміту таксама ўключаны праекты рашэнняў аб Калектыўных авіяцыйных сілах АДКБ і аб арганізацыі кіравання Калектыўнымі сіламі арганізацыі.