Прэзідэнт Беларусі прыбыў у Сербію

11 июня 2014

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння з афіцыйным візітам прыбыў у Сербію. У аэрапорце Бялграда беларускі борт нумар 1 прызямліўся літаральна тры гадзіны назад. Як чакаецца, заўтра Кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе перамовы са сваім калегам Томіславам Нікалічам у фармаце адзін на адзін, затым адбудуцца перамовы прэзідэнтаў у пашыраным складзе. Запланавана таксама сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Патрыярхам Сербскім Ірынеем. Прыярытэтным кірункам развіцця беларуска-сербскіх адносін па-ранейшаму з'яўляецца пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у гэтай сувязі ў рамках візіту Прэзідэнта Беларусі ў Сербію ў Бялградзе пройдзе Беларуска-Сербскі бізнес-форум і кантактна-кааперацыйная біржа.