Прэзідэнт Беларусі прыбыў у Расійскую Федэрацыю

15 сентября 2015

Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у другім форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 17-18 верасня ў Сочы. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў будзе міжрэгіянальнае супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне прамысловай вытворчасці, фарміраванне прамысловай палітыкі з навукова-тэхналагічнага і інавацыйнага пунктаў погляду, а таксама развіццё прамысловай кааперацыі. Чакаецца, што ў пленарным пасяджэнні форуму прымуць удзел больш як 350 прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай галін улады Беларусі і Расіі, рэгіёнаў, кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў і бізнес-супольнасцяў.