Прэзідэнт Беларусі прыбыў з рабочым візітам у Жытомір

4 октября 2019

Сёння Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у ІІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны.

У аэрапорце Кіраўніка беларускай дзяржавы сустрэў асабіста Уладзімір Зяленскі.

Пасля  прылёту ля трапа верталёта дзяўчаты ў нацыянальных украінскіх касцюмах паднеслі беларускаму лідару хлеб-соль. Прэзідэнты цёпла павіталі адзін аднаго і членаў дэлегацый. Далей Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі накіраваліся на перамовы на адным аўтамабілі. 

Лідары краін падрабязна абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва, абмяняліся меркаваннямі па пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўсе дамоўленасці паміж нашымі краінамі будуць выконвацца. 

Пасля перамоў у вузкім складзе да прэзідэнтаў далучацца члены дэлегацый. Затым кіраўнікоў дзяржаў чакаюць на пленарным пасяджэнні ІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны.