Прэзідэнт Беларусі прыбыў з рабочым візітам у Расію

17 июля 2019

Самалёт Кіраўніка дзяржавы ажыццявіў  пасадку ў аэрапорце Пулкава ў Санкт-Пецярбургу. Сёння лідары дзвюх краін  правядуць нефармальную сустрэчу. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін  наведаюць Спаса-Праабражэнскі Валаамскі мужчынскі манастыр. А ўжо заўтра ад спраў духоўных  лідары пяройдуць да эканомікі. Прэзідэнты прымуць удзел  у пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, запланаваныя і двухбаковыя перамовы. У цэнтры ўвагі  будзе гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы.