Прэзідэнт Беларусі прыбыў з рабочым візітам у Расію

29 июня 2017

Самалёт Кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў аэрапорце Унукава-2. Ля трапа Аляксандра Лукашэнку сустракалі Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, дырэктар Дэпартамента дзяржаўнага пратакола МЗС Расіі Юрый Філатаў.

Гэтымі хвілінамі Аляксандр Лукашэнка праводзіць сустрэчу з кіраўнікамі найбуйнейшых расійскіх СМІ ў Клубе галоўных рэдактараў ТАСС. А заўтра Прэзідэнт Беларусі возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы і чацвёртым Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. На парадку дня - найважнейшыя двухбаковыя тэзісы. Адна з цэнтральных тэм - вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за мінулы год. Чакаецца і сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, дзе лідары абмяркуюць найважнейшыя пытанні ўзаемадзеяння як на двухбаковай аснове, так і ў інтэграцыйных фарматах. На заўтра таксама запланаваны сумесны ўдзел кіраўнікоў дзяржаў у пленарным пасяджэнні чацвёртага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.