Прэзідэнт Беларусі прыбыў з рабочым візітам у Маскву

25 декабря 2018

На перамовах Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падвядуць вынікі двухбаковага супрацоўніцтва за год і, вядома, намецяць планы на 2019-ты. Асаблівая ўвага прэзідэнтаў эканамічным адносінам у рамках Саюзнай дзяржавы. Нагадаем, наконт таго, што да канца года ўсе эканамічныя шурпатасці ў адносінах Беларусі і Расіі павінны быць зняты, лідары дзвюх краін дамовіліся яшчэ ў пачатку снежня на пасяджэнні ЕАЭС у Санкт-Пецярбургу. Ключавое пытанне - падатковы манеўр. Ад такіх дзеянняў Масквы Мінск можа панесці сур'ёзныя страты. Беларусь і Расія самыя блізкія і гандлёвыя, і эканамічныя партнёры, таму эксперты ўпэўнены, што, як і раней, усе пытанні будуць вырашаны.