Прэзідэнт Беларусі прыбыў з рабочым візітам у Кыргызстан

27 ноября 2019
Прэзідэнт Беларусі прыбыў з рабочым візітам у Кыргызстан. Там Аляксандр Лукашэнка ўжо заўтра возьме ўдзел у саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Борт нумар адзін прызямліўся ў міжнародным аэрапорце ў Бішкеку.

І хоць афіцыйныя мерапрыемствы прызначаны на 28 лістапада, у лідараў краін - удзельнікаў АДКБ ёсць магчымасць для зносін напярэдадні падчас нефармальнай вячэры па запрашэнні прэзідэнта Кыргызстана. На саміце арганізацыі лідары абмяркуюць процідзеянне тэрарызму, інфармацыйную бяспеку і праблемы на таджыкска-афганскай мяжы.