Прэзідэнт Беларусі прыбыў з рабочым візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку

25 апреля 2019

Самалёт Кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск і літаральна некалькі хвілін таму здзейсніў пасадку ў аэрапорце Пекіна.

Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у мерапрыемствах  ІІ Форуму міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях". Лідар прадставіць прапановы беларускага боку  па развіцці гэтай глабальнай ініцыятывы, паглыбленні супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы з акцэнтам на стварэнні раўнапраўнай і празрыстай сістэмы міжнароднага гандлю. Чакаецца таксама, што на палях саміту Прэзідэнт Беларусі правядзе серыю сустрэч з замежнымі лідарамі. Запланаваная асобная сустрэча са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. 

Усе падрабязнасці - у Наталлі Брэвус.

Дождж і вецер - вось такое надвор'е ў Пекіне. Мясцовыя жыхары гавораць - гэта нават нядрэнна. Глядзіш, і разыдзецца характэрны пекінскі смог прад прыездам высокіх гасцей. А яшчэ пару дзён таму горад сустракаў нас сапраўднай летняй гарачынёй. Што будзе сапраўды гарачым, дык гэта праграма візіту беларускага прэзідэнта гэтымі днямі.
Гэтымі днямі ў Кітай з'едуцца лідары амаль 40 дзяржаў. У прэсе так і пішуць: "Кітай збірае сяброў". ІІ міжнародны форум супрацоўніцтва "Пояс і шлях"  - магчымасць абмеркаваць развіццё глабальнай ініцыятывы КНР па стварэнні транснацыянальных гандлёвых калідораў. У медыяцэнтры ідуць апошнія прыгатаванні – усё-такі асвятляць падзею будуць каля 4 тысяч журналістаў. Прымаючы ўдзел у працы саміту, Аляксандр Лукашэнка прадставіць прапановы беларускага боку па развіцці гэтай маштабнай ідэі, паглыбленні супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы з акцэнтам на стварэнне раўнапраўнай і празрыстай сістэмы міжнароднага гандлю. 
Запланавана сустрэча Кіраўніка дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Гэта магчымасць абмеркаваць, як прасоўваюцца сумесныя праекты краін і перспектывы далейшага супрацоўніцтва. Напярэдадні подпісамі ўрада і бізнес ужо змацавалі пакет дамоўленасцяў. Гістарычны максімум. Амаль 4,5 мільярда долараў - такой лічбы паказчык узаемнага гандлю паміж Кітаем і Беларуссю дасягнуў упершыню. У тым ліку з-за паступовага здымання бар'ераў для беларускіх тавараў на кітайскім рынку. 
Чакаецца, што на палях саміту будзе магчымасць абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва і з іншымі краінамі. Не выключана, што Аляксандр Лукашэнка ў правядзе перамовы з замежнымі лідарамі.