Прэзідэнт Беларусі прыбыў з афіцыйным візітам ва Узбекістан

12 сентября 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам ва Узбекістан. Заўтра ў Ташкенце перамовы лідараў дзвюх краін пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Чакаецца, што асноўная ўвага будзе надавацца пашырэнню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццю вытворчай кааперацыі і арганізацыі зборачных прадпрыемстваў па выпуску запатрабаванай ва Узбекістане тэхнікі.

У цэнтры ўвагі будзе і ўзаемадзеянне па цэлым шэрагу кірункаў - ад прамысловасці і сельскай гаспадаркі да гуманітарнай сферы і турызму. Тым часам у Ташкенце ўжо пачаў працу сумесны форум дзелавога і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з удзелам бізнес-колаў і кіраўнікоў рэгіёнаў дзвюх краін. Паводле папярэдніх ацэнак, агульны партфель кантрактаў можа скласці 100 мільёнаў долараў. Ужо падпісана каля паўсотні дакументаў. Вядома, што сёння на гэтай пляцоўцы Мінскі трактарны завод заключыў кантракты на 15 мільёнаў долараў.