Прэзідэнт Беларусі прапанаваў удасканальваць дзейнасць Міжпарламенцкай асамблеі СНД

11 октября 2017

У Сочы працягваецца саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД. Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні адзначыў, што некаторыя структуры ў рамках СНД працуюць не самым эфектыўным чынам.

Прэзідэнт Беларусі выдзеліў Міжпарламенцкую асамблею СНД і прапанаваў удасканальваць яе дзейнасць.

Лідарам дзяржаў трэба будзе абмеркаваць і пытанні інтэграцыі ў рамках ЕАЭС. Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет пачынае сваю працу ў гэтыя хвіліны.