Прэзідэнт Беларусі віншуе суайчынніц з Міжнародным жаночым днём

8 марта 2018

Cёння адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Гісторыю ўзнікнення свята прынята звязваць з іменем Клары Цэткін. Яна заклікала ўсіх жанчын свету ўключыцца ў барацьбу за раўнапраўе. Сёння ж 8 Марта стала першым чынам святам вясны, калі моцная палова чалавецтва можа яшчэ раз парадаваць сваіх каханых жанчын падарункамі і ўвагай. Суайчынніц з Днём жанчын павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

"8 Марта - адно з самых цудоўных святаў, бо яно напоўнена цёплымі словамі, шчырымі ўсмешкамі і вясновым настроем. Менавіта вы, дарагія жанчыны, увасабляеце сабой прыродную прыгажосць, любоў і пяшчоту. Мы ўдзячныя вам за мудрасць і клопат у выхаванні дзяцей і моладзі, за энергічнасць і працавітасць, за ўменне ствараць утульнасць, парадак і гармонію ў доме. Вашы жаноцкасць і чароўнасць робяць наша жыццё ярчэйшым і прыгажэйшым. Хай у вас будзе як мага менш трывог і засмучэнняў, а шчасце і поспех спадарожнічаюць заўсёды. Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, міру і дабра", - гаворыцца ў віншаванні Кіраўніка дзяржавы.