Прэзідэнт Беларусі ў гэтыя хвіліны ўручае дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным працаўнікам. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, Беларусі атрымалася заступіць шлях у навуку аўтарам слабых работ, пазбегнуць скандалаў з плагіятам, якія скалынаюць шматлікія краіны. Летась навуковую ступень доктара навук атрымалі 39 суіскальнікаў, кандыдата навук - 512 суіскальнікаў. Пры гэтым стала больш замежнікаў, якія напісалі дысертацыі ў Беларусі. Падрабязнасці прысуджэння званняў дактароў навук і прафесараў глядзіце ў нашым наступным выпуску.














