Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Прэзідэнта Славеніі Борута Пахара з Днём дзяржаўнасці

25 июня 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Славеніі Борута Пахара з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларусы з цеплынёй і павагай ставяцца да дружалюбнай Славеніі, краіны паспяхова супрацоўнічаюць у двухбаковым фармаце і падтрымліваюць адна адну ў міжнародных арганізацыях.

"Упэўнены, што далейшае развіццё палітычных, эканамічных і гуманітарных адносін паміж Мінскам і Люблянай на аснове ўзаемаразумення і канструктыўнага дыялогу адпавядае інтарэсам нашых славянскіх народаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.