Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан з нацыянальным святам

23 марта 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуна Хусэйна з нацыянальным святам - Днём Пакістана. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за апошнія гады адносіны паміж Беларуссю і Пакістанам прыкметна пашырыліся. 

"Упэўнены, пры Вашай падтрымцы мы зможам і далей захоўваць пазітыўную тэндэнцыю развіцця беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва, паспяхова ўмацоўваць узаемавыгадныя сувязі дзеля дабрабыту грамадзян абедзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.