Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Аўстрыі Аляксандра Ван дэр Белена з нацыянальным святам

26 октября 2018
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Аўстрыйскай Рэспублікі Аляксандра Ван дэр Белена з Нацыянальным святам.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на прадаўжэнне плённага двухбаковага дыялогу, які будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню дружалюбных беларуска-аўстрыйскіх адносін. Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра сустрэчу і змястоўную размову з Федэральным Прэзідэнтам у час яго візіту ў Беларусь для ўдзелу ў памятнай цырымоніі ў Трасцянцы.

Прэзідэнт таксама накіраваў віншаванне Федэральнаму канцлеру Аўстрыі Себасцьяну Курцу, у якім пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Аўстрыяй у розных галінах. "Разлічваю на рэалізацыю ў хуткім часе дасягнутых двухбаковых дамоўленасцей, а таксама на прадаўжэнне нашага канструктыўнага дыялогу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.