Дзень нараджэння сёння адзначае лідар Кітая - дзяржавы-заснавальніка Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка накіраваў Сі Цзіньпіну віншавальную тэлеграму.
Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што паказальна развіваецца і двухбаковы дыялог паміж Беларуссю і Кітаем, у якім ужо трывала замацаваліся такія характарыстыкі, як "нержавеючае братэрства" і "ўсёпагодлівае партнёрства", што пацвярджаецца канкрэтнымі вынікамі супрацоўніцтва. Прэзідэнт упэўнены, што разам краінам удасца вывесці адносіны на больш высокі стратэгічны ўзровень. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што Беларусь выступае актыўным удзельнікам ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях", важнай часткай якой з'яўляецца Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", які паспяхова функцыянуе.













