Прэзідэнт Беларусі павіншаваў караля Камбоджы з Днём Незалежнасці

9 ноября 2021

Камбоджа сёння адзначае  Дзень Незалежнасці. 9 лістапада 1953 года  канчаткова была прызнаная  незалежнасць краіны ад Францыі. Каралеўства  ўпэўнена ідзе  па шляху ўстойлівага развіцця і ўмацоўвае свой міжнародны аўтарытэт. "Сведчаннем гэтага  стане яго старшынства  ў Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі ў наступным годзе", -  адзначыў у віншаванні Каралю і народу Камбоджы  Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка  пацвердзіў зацікаўленасць Мінска  ў пашырэнні ўзаемадзеяння з краінай, якая з'яўляецца  важным партнёрам Беларусі  ў Паўднёва-Усходняй Азіі.