Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Івана Дуке з перамогай на выбарах Прэзідэнта Калумбіі

18 июня 2018
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Івана Дуке з перамогай на выбарах Прэзідэнта Калумбіі. 

"Нацэленасць на забеспячэнне стабільнасці і бяспекі, устойлівы эканамічны рост краіны і правядзенне шматвектарнай знешняй палітыкі павышаюць рэгіянальны і сусветны аўтарытэт Калумбіі. Агульнасць каштоўнасцей і блізкасць інтарэсаў на міжнароднай арэне ствараюць умовы для развіцця плённага ўзаемавыгаднага партнёрства паміж нашымі дзяржавамі", - гаворыцца ў віншаванні. 

"Беларусь зацікаўлена ў адкрытым палітычным дыялогу з Калумбіяй, больш актыўнай рэалізацыі сумесных гандлёва-эканамічных праектаў, стварэнні надзейнай дагаворна-прававой базы для двухбаковых адносін, пашырэнні канструктыўнага супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях і ўстанаўленні ўзаемадзеяння ў рамках Ціхаакіянскага альянсу", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.