Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Эміра Дзяржавы Кувейт з Нацыянальным днём

25 февраля 2020
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Сабаха аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха, Наследнага прынца шэйха Навафа аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў зацікаўленасць у пашырэнні ўсебаковага супрацоўніцтва. "Упэўнены, што існуе значны патэнцыял для развіцця беларуска-кувейцкіх адносін, які сумеснымі намаганнямі мы можам рэалізаваць дзеля працвітання абедзвюх дзяржаў, умацавання бяспекі і далейшага прагрэсу", - гаворыцца ў віншаванні Эміру Дзяржавы Кувейт.