Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дар'ю Домрачаву і Надзею Скардзіна

14 февраля 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка цёпла павіншаваў беларускіх біятланістак Дар'ю Домрачаву і Надзею Скардзіна з заваяваннем залатога і бронзавага алімпійскіх медалёў у індывідуальнай гонцы на 15 км.


Дарагія дзяўчаты!


Ад усёй душы віншую вас з выдатнай перамогай.


Ваш поспех выклікаў радасць, трыумфаванне і сапраўднае натхненне мільёнаў балельшчыкаў. Беларускі народ ганарыцца вамі.


Вялікі дзякуй, дзяўчаты! Асаблівая падзяка ўсяму трэнерскаму калектыву.


Наперадзе новыя старты, і мы верым у ваш поспех.


Нам так патрэбны вашы перамогі! - гаворыцца ў тэлеграме Кіраўніка дзяржавы, накіраванай у алімпійскі Сочы.