Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў павысіць кадравую і выканальніцкую дысцыпліну на месцах

16 августа 2016

Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў напярэдадні падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць. Нядаўні візіт Кіраўніка дзяржавы ў Гродзенскі рэгіён гаворыць аб змене стылю і тактыкі рабочых паездак. Кіраўнік дзяржаў пабываў на Маларыцкай райаграпрамтэхніцы, якая зараз не ў самым лепшым эканамічным стане.

Прэзідэнт азнаёміўся са становішчам спраў у малочнай жывёлагадоўлі на прыкладзе гаспадаркі "Савушкіна", а таксама пагутарыў з жыхарамі Маларыты. Пасля Кіраўнік дзяржавы правёў нараду па сацыяльна-эканамічным развіцці. Так званую "матрыцу задач для вертыкалі ўлады" Прэзідэнт паабяцаў кантраляваць рэгулярна.

Губернатар, кіраўнікі раёна і прадпрыемстваў далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці. На нарадзе не раз звярталася ўвага на важнасць разумнага расходавання бюджэту.