Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў адчувальных вынікаў у вырашэнні праблем транспартнай галіны

8 Красавіка 2015

Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў напярэдадні  на нарадзе па сітуацыі ў гэтай сферы. Сёння транспартны комплекс - аснова інфраструктуры краіны. Ён уключае тысячы кіламетраў камунікацый, больш за 10 тысяч арганізацый, дзе працуюць звыш 280  тысяч чалавек. Транспартная сфера фарміруе амаль палову экспарту паслуг краіны.  Прэзідэнт цікавіўся праблемамі галіны і іх вырашэннем.

На нарадзе ў Прэзідэнта было вырашана, што тарыфы на пасажырскія перавозкі ў найбліжэйшы  час павышацца не будуць. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачы  па павелічэнні аб'ёму інвестыцый у транспартнай галіне, а таксама развіццё авіяцыйнай прамысловасці.