Прэзідэнт Беларусі наведае раёны, пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

26 апреля 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер наведаць раёны нашай краіны, пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Гэтую традыцыйную паездку Кіраўнік дзяржавы праанансаваў на сённяшняй нарадзе па пытаннях выканання супрацьпажарнай дысцыпліны і забеспячэння захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі.

Падчас рабочай паездкі ў рэгіёны беларускага лідара будзе цікавіць, як ідуць аграрныя работы на поўдні Беларусі і як выконваюцца даручэнні, што гучалі раней.

І сёння Кіраўнік дзяржавы даручыў завяршыць будаўніцтва новага моста цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне да 7 лістапада. Нагадаем, у канцы мінулага года там з'явіліся расколіны, мост закрылі для пешаходаў і тэхнікі. Побач зрабілі часовую пераправу, якая з-за ўмоў надвор’я працавала нерэгулярна.