Прэзідэнт Беларусі наведаў пагранзаставу "Дзівін" Пінскага пагранатрада

1 июня 2018

Аляксандр Лукашэнка таксама пагаварыў з пагранічнікамі і іх сем'ямі. На сустрэчу з Прэзідэнтам далёка ісці не прыйшлося: за хвіліну хады прама ля заставы пабудаваны жылы дом на 16 кватэр. Як стала зразумела, служба ў гэтым камфортным месцы адбіваецца і на баявым духу байцоў, і на настроі сваякоў. Важны і той факт, што Аляксандр Лукашэнка сам служыў у гэтых месцах. Таму сур'ёзныя тэмы чаргаваліся з душэўнымі гісторыямі, успамінамі і перажываннямі.

Пагранічная застава "Дзівін" уведзена ў эксплуатацыю ў маі мінулага года, ахоўвае ўчастак мяжы з Украінай працягласцю больш за 30 кіламетраў. Гэта сучасны высокатэхналагічны комплекс з сістэмай жыццезабеспячэння, найноўшымі ўзорамі тэхнічных сродкаў і аўтамабільнай тэхнікі. Прэзідэнту далажылі аб мерапрыемствах па ахове дзяржмяжы на гэтым участку і аб гарантаванні пагранбяспекі Беларусі ў цэлым.