Прэзідэнт Беларусі наведаў ААТ Крычаўцэментнашыфер

16 августа 2013
Па сутнасці, гэта атрымаўся новы, звышсучасны завод. Унікальнасць яго ў тым, што ўзвялі прадпрыемства на месцы, дзе яшчэ некалькі гадоў таму быў забалочаны лес побач з мелавымі залежамі. За год лінія будзе дадаткова вырабляць мільён 800 тысяч тон цэменту, што дазволіць павялічыць аб'ёмы вытворчасці на прадпрыемстве ўдвая.

Новая вытворчасць цэменту будзе ажыццяўляцца так званым сухім спосабам, што дазволіць сэканоміць траціну энергіі. Гэта прыблізна 25 мільёнаў долараў за год. Кіраўнік дзяржавы агледзеў вытворчыя плошчы, затым ажыццявіў сімвалічны запуск новай лініі.

Па сутнасці, запуск прадпрыемства ў Крычаве завяршыў праграму мадэрнізацыі цэментнай галіны ў краіне. Аналагічныя вытворчасці былі адкрытыя на прадпрыемстве Краснасельбудматэрыялы і Беларускім цэментным заводзе. Усё гэта дазволіць выканаць пастаўленую задачу і павялічыць вытворчасць цэменту ў краіне да 10 мільёнаў тон за год.

Падрабязнасці рабочай паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Магілёўскую вобласць - у нашых наступных выпусках.