Аляксандр Лукашэнка наведаў Брэсцкую крэпасць і адказаў на пытанні журналістаў

6 сентября 2019

У атмасферы ветлівасці і гасціннасці святочнага Брэста, асабліва на гэтай зямлі, якая першай сустрэла фашысцкі ўдар, адчуваецца ўсеагульная падзяка за тое, што мы, новае пакаленне беларусаў, можам жыць у мірнай і незалежнай краіне.

Кіраўнік дзяржавы наведаў Брэсцкую крэпасць

Для соцень тысяч людзей (дзяцей і праўнукаў тых, хто мужна  змагаўся ў гады Вялікай Айчыннай і падарыў нам Перамогу) Брэсцкая крэпасць становіцца месцам для ўнутранага маналогу. Першапачаткова цытадэль не значылася ў прэзідэнцкім маршруце, але Аляксандр Лукашэнка не мог сюды не заехаць. Гэта ўжо традыцыя. Падчас наведвання Брэста Прэзідэнт заўсёды бывае тут. Так было і сёння. Кіраўнік дзяржавы прайшоўся па тэрыторыі цытадэлі. Без пампезнасці і залішняга пафасу проста аддаў даніну памяці тым, хто ахвяраваў уласным жыццём дзеля  Перамогі.

Тут журналісты, якія суправаджалі Прэзідэнта ў камандзіроўцы, скарысталіся момантам, каб задаць Кіраўніку дзяржавы некалькі пытанняў аб тым, што хвалюе людзей.

Прэзідэнт адказаў на пытанні журналістаў

Брэст зараз  ледзь не самы экалагічны абласны цэнтр. Завяршаецца будаўніцтва ачышчальных сістэм - палепшыцца якасць вады ў горадзе. А развязка Заходні абход нарэшце дазволіла дыхаць цэнтру і яго жыхарам свабодна. У гэты агульны экафон пакуль не ўпісваецца запуск акумулятарнага завода, які пабудавалі недалёка ад аэрапорта Брэст. Тэма, якая ўжо не адзін месяц у негатыўным ключы фігуруе ў СМІ, паспела абрасці чуткамі. 

А. Лукашэнка: Нам ніхто не забароніць глядзець у розныя бакі

Яшчэ адно  пытанне датычылася знешняй палітыкі Беларусі. Здавалася  б, тут усё  зразумела: наша краіна адкрытая свету. І аднолькава на аснове ўзаемапавагі гатова супрацоўнічаць і весці дыялог з саюзнікамі і партнёрамі. Але, вядома, з прынцыповай умовай:  у прыярытэце заўсёды будуць стаяць нацыянальныя інтарэсы. Тым не менш, хапае ахвотнікаў пасварыць нас і з найбліжэйшым саюзнікам, і з гістарычна блізкімі дзяржавамі, ды і з тымі, з кім мы спрабуем пасля працяглай паўзы наладзіць дыялог. У ход ідзе ўсё - ад розных інсінуацый да фейкавых навін. 

А. Лукашэнка: Беларусь ганарыцца магчымасцю правесці лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША

Брэст на выхадных прадоўжыць святкаваць тысячагоддзе. Эстафету гасціннасці і ветлівасці ў панядзелак прыме Мінск - на "Дынама" адбудзецца лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША. Чарговы іміджавы праект для краіны.