Прэзідэнт Беларусі наведвае Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

19 февраля 2021
Аляксандру Лукашэнку далажылі  наконт стану спраў і перспектыў развіцця сэрца беларускага мастацтва. Летась Купалаўскі адзначыў юбілей: сто гадоў з дня заснавання. 2020 быў няпростым для тэатра, аднак ужо зараз ён аднаўляецца і гатовы да новых культурных перамог. У прыватнасці, з удзелам маладых акцёраў рыхтуецца новая версія знакамітай "Паўлінкі".

Прэзідэнт пабываў на рэпетыцыі абноўленага спектакля

Гэта важная для Купалаўскага традыцыя: кожны новы сезон адкрываць менавіта з гэтай пастаноўкі. Класіцы беларускай драматургіі сёлета 77 гадоў. Нагадаем, дзяржаўная ўстанова "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы" адкрылася 14 верасня 1920 года. У пачатку дзясятых гадоў будынак Купалаўскага знаходзіўся на рэканструкцыі, і ўрачыстае адкрыццё адбылося 29 сакавіка 2013.