Прэзідэнт Беларусі наведвае "Камволь"

8 декабря 2017

Прэзідэнт Беларусі наведвае найбуйнейшае ў краіне прадпрыемства па вырабе тэкстылю. Сёлета "Камволь" завяршыў мадэрнізацыю і ўпершыню за некалькі гадоў пачаў атрымліваць прыбытак.

Кіраўніку дзяржавы распавялі аб рэалізацыі інвестпраекта, фінансава-эканамічным стане і перспектывах развіцця вытворчасці. Прэзідэнт ацаніў мадэрнізаваныя цэхі і азнаёміўся з тэхналогіямі, якія дазваляюць атрымаць канкурэнтаздольны прадукт. На "Камволе" арганізаваная і выстава тканіны, вырабленай на новым абсталяванні. Таксама Прэзідэнт сёння пагутарыць з працоўным калектывам прадпрыемства. Нагадаем, адраджаць стратную вытворчасць пачалі ў канцы 2012. Прынцыповае рашэнне прыняў Кіраўнік дзяржавы. Мадэрнізацыя каштавала больш за 110 мільёнаў долараў. На гэтыя грошы закупілі амаль 300 адзінак самага сучаснага абсталявання. Да канца года на "Камволе" выпусцяць 2 300 000 метраў тканіны. У планах на наступны год - падвоіць аб'ёмы вытворчасці.