Прэзідэнт Беларусі даручыў да 20 снежня прадставіць канчатковы праект бюджэту на наступны год

21 ноября 2017

Сёння ў Палацы Незалежнасці абмяркоўвалі ключавыя кірункі развіцця эканомікі. Мяркуецца, што бюджэт-2018 захавае сацыяльную скіраванасць. Прадугледжаны рост выдаткаў на адукацыю, ахову здароўя і падтрымку шматдзетных сем'яў.

Прэзідэнт нагадаў аб даручэннях па сярэдняй зарплаце і працоўных месцах. Колькасць занятых у эканоміцы павінна расці. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў пачатку года будзе шмат выхадных, адпаведна, беларусы будуць менш працаваць і зарплата будзе іншай.

У маштабе пяцігодкі зараз прыходзіцца наганяць упушчанае. Пасля не самага ўдалага мінулага года, калі эканоміка ўпала на 6%, атрымалася выраўнаваць сітуацыю і выйсці на рост паказчыкаў. У тым ліку асноўнага ВУП. Таксама аднаўляюцца аб'ёмы экспарту і золатавалютных рэзерваў.