Прэзідэнт Беларусі станоўча ацаніў рэалізацыю праекта са швейцарскім інвестарам Штадлер Рэйл Груп

5 апреля 2013

Аляксандр Лукашэнка ўчора сустрэўся з гендырэктарам кампаніі, якая з'яўляецца вядучым еўрапейскім вытворцам чыгуначнага транспарту. У Беларусі ўжо разгортваюць вытворчасць вядомых электрычак. А ў планах - зборка яшчэ і двухпавярховых цягнікоў. Кіраўніка дзяржавы прыемна здзівіла аператыўнасць швейцарскага боку ў рэалізацыі праекта.


(Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь)


Гаварыў Аляксандр Лукашэнка і аб іншым праекце. Прэзідэнт даручыў распрацаваць праект чыгуначнай сувязі сталіцы з Нацыянальным аэрапортам Мінск. Гэта дазволіць нашмат хутчэй дабірацца да паветранай гавані.