Прэзідэнт Беларусі пацвердзіў прыхільнасць беларускага боку шматпалярнаму свету

1 декабря 2018

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24" распавёў аб ролі сучасных інтэграцыйных аб'яднанняў, у прыватнасці ЕАЭС, у сусветным уладкаванні.

Ужо праз некалькі дзён у Санкт-Пецярбургу адбудзецца саміт кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза. А на тыдні, які адыходзіць,   прэм'ер-міністры аб'яднання ў беларускай сталіцы абмяркоўвалі неразгледжаныя пытанні. Сярод іх – работа па ўхіленні вынятак і гандлёвых бар'ераў: 66-ці пунктаў так званай Белай кнігі. Яе чыстыя старонкі як раз і могуць стаць закладам якаснага росту інтэграцыі. Асабліва, улічваючы сітуацыю ў сусветнай эканоміцы. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што санкцыі і сусветныя гандлёвыя войны ўяўляюць сабою шанец для эканомік краін ЕАЭС.

На гэтым фоне важна ўлічваць і памылкі больш "сталых" аб'яднанняў. Напрыклад, саюза Еўрапейскага. Нацыяналістычныя тэндэнцыі і курсы некаторых краін на незалежнасць ужо зараз працуюць на разбурэнне ЕС. І гэта таксама негатыўна можа адбіцца на сусветным уладкаванні. Вось чаму наша краіна працягвае прасоўваць і адстойваць ідэю шматпалярнага свету.

 

Таксама ў эфіры расійскага тэлеканала выйшаў сюжэт, у якім узнімаліся пытанні еўразійскай інтэграцыі. У Беларусі аўтар інтэрв'ю Сяргей Брылёў пазнаёміўся з найноўшымі навуковымі распрацоўкамі, у прыватнасці, у галіне геннай інжынерыі. Наведаў буйныя прамысловыя прадпрыемствы па вытворчасці аўтамабіляў і мэблі, а таксама ацаніў магчымасці IT-сектара краіны.