Аляксандр Лукашэнка плануе наведаць цырымонію і матч адкрыцця чэмпіянату свету па футболе

13 июня 2018

Заўтра Прэзідэнт Беларусі па запрашэнні свайго расійскага калегі Уладзіміра Пуціна плануе наведаць цырымонію і матч адкрыцця чэмпіянату свету па футболе.

Гэту інфармацыю пацвердзіла прэс-сакратар Кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант. Мундыяль стартуе на маскоўскім стадыёне "Лужнікі". З нагоды чэмпіянату свету па футболе ў сталіцу Расіі прыбудзе шэраг замежных лідараў, якія будуць прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця. Міжнародныя спаборніцтвы пройдуць у 11 гарадах Расіі.