Прэзідэнт Беларусі плануе наведаць Эквадор

29 марта 2016

Прэзідэнт Беларусі плануе ў другой палове гэтага года наведаць Эквадор. Зараз ідзе падрыхтоўка візіту на вышэйшым узроўні.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшыней Нацыянальнай асамблеі гэтай краіны Габрыэлай Рывадэнейрай. Адной з галоўных тэм перамоў стала двухбаковае ўзаемадзеянне. За апошнія гады тавараабарот падвоіўся і ў 2015 склаў каля 80 мільенаў долараў. Але гэта не мяжа для патэнцыялу дзвюх краін. Таму да канца года будуць рэалізаваныя маштабныя праекты ў нафтаздабычы, геолагаразведцы і будаўніцтве.

Кіраўнік дэлегацыі перадала Аляксандру Лукашэнку самыя цеплыя пажаданні ад прэзідэнта Эквадора Рафаэля Карэа, які чакае візіту беларускага лідара.